Разделы сайта

Главная

История школы

ГIСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА

 

(даслана з цэнтральнага архіва БССР, 1975 г.)

 

Архивная справка

от 21.02. 2000 г.

 

В документах архивного фонда Отдела народного образования Ганцевичского райисполкома в паспорте Мальковичской начальной школы по состоянию на 1948-1952 гг. указано, что в деревне Мальковичи Мальковичского сельского совета Ганцевичского района Пинской области с 1800 года существует начальная школа, обучение ведется на белорусском языке, всего классов – четыре. Также указаны населенные пункты, входящие в район школы: х. Запропасть, х. Гороховище, Лозы, х. Перерытое, х. Пиры, х. Вымск и х. Педьково.

(Основание: ф.1249, оп. 1, д. 16, лл. 2-3)

Директор госархива Брестской области П.Ф. Жилинский)

 

 

Паводле дадзеных архіўных дакументаў школа ў в. Малькавічы існуе з 1800 года, была створана як царкоўна-прыходская.

 

У той час школу наведвалі дзеці не толькі з вёскі Малькавічы, але і з паселішчаў Запрапасць, Гарохавішча, Вымк, Лозы, Перарытае, Піры і Педзькова.

 

 

Фотаздымак    школы,   1927 год

Першая бібліятэка на Ганцаўшчыне была адкрыта ў 1939 г. у Малькавічах, пры школе. Захоўваліся ў ёй у асноўным падручнікі, але і была мастацкая літаратура на польскай мове. Першым біліятэкарам працавала Леаніда Іванаўна Вандровіч. У час вайны яе забілі фашысты, а бібліятэка ў 1944 г. згарэла.

 

Школа пабудаваная ў 1965 г.

 

“Новая” школа

Сучасная  школа, пабудаваная  ў  80-я  гады  XX  стагоддзя.

1946 – 1947навучальны год . Аднаўляе дзейнасць сямігодка. Дырэктарам быў прызначаны Грышанаў Раман Васільевіч. Настаўнікамі працавалі: Костачка Ганна Міхайлаўна, Тышкевіч Анастасія Адамаўна, Жукава Глікерыя Іонаўна, Леановіч, Маліноўская, Галаўнёва (імя і імя па бацьку не захавалася), Зайцава Ганна Яфімаўна, Залатухіна Надзея Антонаўна.

Першы выпуск сямігодкі – Якубук Васіль Пятровіч, Дворак Сяргей Міхайлавіч, Жалезны Мікалай, Лагвіновіч Адам Паўлавіч, Алешчанка Георгій, Барай Людміла Рыгораўна, Квятко Вольга Сільвестраўна, Васільева Зоя Іванаўна, Барысевіч Вольга Фёдараўна, Гатоўчыц Ганна Канстанцінаўна, Якубук Марыя Пятроўна, Агеенка Вольга Ігнацьеўна.

1949 – 1950 – навучальны год. Другі выпуск сямігодкі: Хілюціч Сямён Паўлавіч, Тышкевіч Іван Пятровіч, Сенюковіч Кацярына Сцяпанаўна, Грышанава Зінаіда Раманаўна, Бысіна Ірына Давыдаўна.

Кім сталі першыя выпускнікі сямігодкі:

- Агеенка Вольга Ігнацьеўна - акушэрка Малькавіцкай бальніцы з 1953года.

- Якубук Васіль Пятровіч - начальнік Малькавіцкага лесапункта.

- Лагвіновіч Адам Паўлавіч - майстар чыгуначнай дарогі.

- Алешчанка Георгій Іосіфавіч - механік леспрамгаса.

- Барысевіч Вольга Фёдараўна - настаўніца.

1954 – 1955навучальны год. Першы выпуск дзесяцігодкі. Школа атрымала новае светлае памяшканне (зараз размешчаны сельскі Савет). Выпускнікамі школы былі: Міхаіл Савіцкі, Раіса Савіцкая (бібліятэкар), Падражанец Тамара, Васілевіч Мікалай (інжынер-будаўнік), Стасюкевіч Лідзія (радыётэхнік), Чудзіновіч Мікалай, Якубоўскі Аркадзь (капітан дальняга плавання), Куцко Тамара (эканаміст). Класным кіраўніком была Сямёнава Вера Уладзіміраўна.У школе працавалі настаўнікі: Ерафеенка    Ціхан Адамавіч, Абламейка Валянціна Сцяпанаўна, Зелянеўская Надзея Якаўлеўна і інш.

1980г. – пабудаваны новы двухпавярховы будынак школы.

першы выпуск сясігадовай школы 1946 – 1947 гг.

Ц. А. Ерафеенка

Заслужаны настаўнік РБ

Вечар сустрэчы з выпускнікамі 1964 – 1965 гг

 

Г. А. Хорашава

Дырэктар школы 70-я гг.

калектыў школы 1969 г.

другі выпуск сямігадовай школы

В. Ц. Ерафеенка

доктар фізіка-матэматычных навук. Прафесар БДУ

Канец XIX - 1915 г.  – дзейнічае царкоўна-прыходская школа. Навучанне праходзіла па 3-х гадзічнай праграме, вучылася каля 30 дзяцей в. Малькавічы. Першымі выпускнікамі царкоўна-прыходскай школы краязнаўцы называюць Макарэвіча Герасіма, Шапялевіча Мікалая, Сенюковіча Герасіма, Квятко Сільвестра.

 

1914 – 1919 гг. – школа не працуе (Першая сусветная вайна).

 

1919 – 1939 гг. – у складзе Польшчы. Школа размяшчалася ў доме Масалевіча Мікалая, затым у доме  Ружэвіча Зігмунда, Шапялевіча Канстанціна. Навучанне было сямігадовае, вучылася каля 130 вучняў. Навучанне было толькі на польскай мове. Выпускнікамі школы былі Масалевіч Міхаіл Мікалаевіч, Шэмет Міхаіл Якаўлевіч, Дзмітровіч Рыгор Варваравіч, Лагвіновіч Міхаіл Пятровіч.

 

1933 г. – адкрыта пачатковая школа ў п. Малькавічы.Першай настаўніцай была Асеёва  Браніслава.

 

1937 г. – будаўніцтва будынка школы. Дырэктарам быў прызначаны Вячорак… быў дырэктарам да 17 верасня 1939 г.

 

1941- ліпень 1944 г. – нямецкая акупацыя. Будынак школы занялі немцы для сваіх патрэб. Школа працуе ў наёмных памяшканнях, у прыватных дамах. На першым годзе акупацыі заняткі былі прыпынены. Пры адступленні немцы спалілі будынак школы.

 

жнівень 1944 г. – адноўлена работа пачатковай школы ў п. Малькавічы. Загадчыцай прызначана Тышкевіч Анастасія Адамаўна, настаўніцай Ротэнберг Вера Іванаўна. Школа размяшчалася ў прыватным памяшканні. да вайны дом належаў настаўніцы Асеёвай Браніславе, якую забілі немцы, ператварыўшы дом у бункер. 

.

У 2009 годзе школа набыла статут дзяржаўнай установы адукацыі.