Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.09.22

Мерапрыемствы у рамках тыдня роднай мовы

Ва установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамка тыдня роднай мовы. Настаўнікамі беларускай мовы праведзены шматлікія мерапрыемствы накіраваныя на развіцце патрыятызму і любові да роднай мовы і культуры Беларусі, знаемства з меладычнасцю і пявучасцю роднай мовы. Так Алена Барысаўна Лагвіновіч для вучняў 6 класса падрыхтавала мерапрыемства "З родным словам круглы год". Вучні змаглі праявіць свае ўменні ў правапісанні  беларускіх слоў, а таксама скласці воблака слоў на тэму "Я люблю сваю родную мову". 

Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Бобка Эльвірай Канстанцінаўнай для вучняў 8 класа падрыхтаваны вусны часопіс "Гэтай мовай даражу". У межах правядзення мерапрыемства вучні змаглі не толькі пагаварыць пра пявучую родную мову, але і пазнаеміцца з паэтамі, якія аставілі вялікі след у гісторыі роднай мовы. Рабяты з вялікай цікавасцю і ахвотай прымалі ўдзел у розных конкурсах і цікавых заданнях, якія падрыхтавала Эльвіра Канстанцінаўна.