19 снежня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшоў чарговы занятак на тэму “Маладосць – час выбару. Прафесіянальнае самавызначэнне” (асновы прафесіянальга выбару; сустрэчы з прафесіяналамі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй).
Класны кіраўнік Мельнік Ганна Вячаславаўна спытала у вучняў, што такое прафесійнае самавызначэнне. Адказы былі змястоўныя, правільныя, дасканальныя. Самастойны выбар прафесіі ажыццяўляецца ў выніку аналіза сваіх унутраных рэсурсаў, у тым ліку сваіх здольнасцей, у адпаведнасці з патрабаваннямі прафесіі. Асноўным інструментам для вырашэння праблемы прафесіянальнага самавызначэння з’яўляецца прафарыянтацыйная работа, якая накіравана на ўсведамленне моладдзю сваіх здольнасцей, магчымасцей, асабістых намаганняў і іх сумяшчальнасці з будучай прафесіяй.
Падчас прагляду відэароліка “100 пытанняў даросламу” з міністрам адукацыі А.І.Іванцом навучэнцы яшчэ раз звярнулі ўвагу на тое, што вялікую ролю адыгрываюць ініцыятыўнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя і грамадзянская сталасць пад час выбару прафесіі.
У час прагляду відэасюжэту «Стратэгія выбару прафесіі» вучні змаглі знайсці адказы на пытанні, як не памыліцца ў выбары прафесіі, як знайсці тую адзіную, сваю прафесію, каб яна цябе цалкам задавальняла, каб яе абранне дазволіла прыносіць карысць сабе, людзям, дзяржаве.
Вучні 11 класа падрыхтавалі актуальную інфармацыю аб новых прафесіях XXI стагоддзя, а таксама аб перспектыўных прафесіях будучыні, якія стануць запатрабаванымі ва ўсім свеце ў бліжэйшы час.
Напрацягу занятка рабяты былі актыўнымі ўдзельнікамі цікавай размовы аб тым, як жа правільна выбраць будучую прафесію.
У канцы сустрэчы ўсе прысутныя прыйшлі да высновы, што выбар прафесіі – справа вельмі сур’ёзная і адказная, бо ад гэтага выбару залежыць многае: і матэрыяльны дастатак, і кола зносін, і інтарэсы, і шчасце ў жыцці. Выбіраючы прафесію, чалавек выбірае свой лёс.Чалавек павінен жыць дзеля таго, каб тварыць дабро. Толькі дабро, міласэрднасць, працавітасць, унутраная прыгажосць чалавека выратуюць свет.


