Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

23.12.25

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для 5-7 класаў прайшоў чарговы занятак “Я і малая Радзіма”

22 снежня ў рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак “Я і малая Радзіма”. На пачатку мерапрыемства вучні адказвалі на пытанне, што такое малая радзіма і замацоўвалі на дошцы гексы. Пасля праводзілі міні-даследаванне “Карта маёй малой Радзімы”. Па заканчэнні даследавання ўзгадваліся паэты Ганцаўшчыны, гістарычныя помнікі, помнікі прыроды, расказвалі легенды пра паходжанне назвы вёскі Малькавічы. Вучні падрыхтавалі вусныя выказванні “Чым для мяне з’яўляецца мая малая Радзіма”. Для лепшага ўзнаўлення ведаў пра Беларусь была праведзена “Свая гульня”. Вучні з задавальненнем і азартам спаборнічалі за большую колькасць балаў. На прыканцы гульні пераможца атрымаў салодкі прыз. Пры падвядзенні вынікаў была зроблена выснова, што малая радзіма – гэта не проста месца на карце. Гэта частка нас саміх, нашы ўспаміны, нашы карані, наша гісторыя і наша адказнасць. Чым лепей мы ведаем свой край, тым лепш разумеем, што значыць любіць сваю краіну.