Святочная праграма "Самым мілым і любімым" сабрала ў актавай зале нашай школы на віншавальны канцэрт з нагоды Свята 8 сакавіка матуль і бабуль нашых вучняў. Вясеннія матывы, усмешкі, найлепшыя пажаданні і цёплая атмасфера падарылі ўдзельнікам і гледачам зарад пазітыву і святочны настрой.




