Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.11.2022

Пясняр зямлі беларускай

Ці коска зазвоніць у час касавіцы,
Ці песню дзяўчо запяе,
Ці неба заззяе ў агнях бліскавіцы,
Ці вецер задзьме-зазлуе,

Ці гром гучнабежны пракоціцца ў хмарах,
Ці грукне над лесам пярун, —
Усё адклікаецца ў вольных абшарах,
Ўсё іх дакранаецца струн.

А ты, калі гора каго напаткае,
Ці жальба пачуецца, плач,
Або запануе дзе крыўда ліхая —
На ўсё адгукніся, адзнач.

А радасць пачуеш, надзеі ўзаўюцца,
Каб добрыя весткі падаць,
Няхай тады струны твае засмяюцца
I песняю шчасця гучаць.

У рамках акцыі "Карысныя канікулы" у нашай школе адбылася гадзіна зносін на тэму "Пясняр зямлі беларускай" да 140 - годдзя з Дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 

Лагвіновіч А.Б., класны кіраўнік 9 класа, разам са сваімі вучнямі адправіліся ў падарожжа па сцяжынках, якімі крочыў Я. Колас у дзяцінстве, у першыя гады свайго настаўніцтва. 

На працягу гадзіны гучалі ўрыўкі з твораў песняра "Новая зямля", "На ростанях" і інш. 

У канцы ўрока прайшла віктарына "Жыццё і творчась песняра"

Да 140 - годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа  ў бібліятэцы афармлена выстава