Мэта:
"Удасканальванне адукацыйнага працэсу на аснове аптымізацыі і інтэнсіфікацыі вучэбна-выхаваўчай работы з улікам інтарэсаў і здольнасцей вучняў, патрабаванняў і запытаў грамадства, фарміраванне адказнай, сацыяльна-актыўнай і творчай асобы грамадзяніна ва ўмовах абноўленага зместу адукацыі"
Задачы:
1. Стварэнне неабходных арганізацыйна-педагагічных і матэрыяльна-тэхнічных умоў для атрымання школьнікамі якаснай адукацыі, для паспяховага развіцця інтэлектуальнага, творчага і духоўнага патэнцыялу вучняў.
2. Арганізацыя і метадычнае суправаджэнне павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, развіццё прафесіянальнай культуры настаўніка, яго адказнасці за вынікі вучэбна-выхаваўчай работы.
3. Арганізацыя ўмоў для фарміраванння актыўнай грамадзянскай пазіцыі і нацыянальнай самасвядомасці вучняў, пошук новых форм узаемадзеяння з сям'ёй і грамадскасцю з мэтай удасканальвання выхаваўчай работы з вучнямі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін і безнагляднасці.