Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2023

ШАГ: Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння. Энергія для будучыні.

23.02.2023 – АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯЎ РАМКАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА «ШАГ»

 

Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый актыўнага грамадзяніна, пазіцыі грамадзянскасці і патрыятызму.

Удзельнікі: навучэнцы VIIIXI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Малькавіцкая сярэдняя школа”.

 

23 лютага у рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння. Энергія для будучыні” (забеспячэнне энергабяспечнасці краіны).

Бобка Э.К., класны кіраўнік 9 класа, адзначыла, што 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі ў гэты дзень прынята аддаваць даніну падзякі і павагі тым, хто мужна змагаўся, абараняючы Айчыну, і тым, на каго ў мірны час ускладзена нялёгкая і адказная служба па абароне Радзімы. Павіншавала ўсіх са святам.

Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень праходзіць сустрэча ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ.

Валасюк М.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, адзначыў, што прамысловую бяспеку нашай краіны забяспечваюць у тым ліку вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і транспартных войскаў, органаў дзяржаўнай бяспекі, органаў пагранічнай службы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, вайскоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў.

Далей вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: "Беларусь: Энергетыка сучаснасці і будучыні»; "Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага"

Прысутнічаючыя пазнаёміліся з фільмам АНТ пра БелАЭС "Станцыя" з серыі "Здабытак Рэспублікі".

Аб тым, як будавалася Беларуская АЭС расказаў Занька Я.В., выпускнік ДУА “Малькавіцкая сярэдняя школа”, які працаваў на пачатку будаўніцтва станцыі.

Пры разглядзе блока “Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага” вядучая задала пытанне: “Ці згодныя вы са сцвярджэннем: энергазберажэнне – гэта не толькі зэканомленыя грошы сямейнага бюджэту, гэта і клопат пра тых, каму трэба будзе жыць на планеце Зямля пасля нас?”

Навучэнцы прыйшлі да высновы, што праблема разумнага выкарыстання энергіі з'яўляецца адной з найбольш вострых праблем чалавецтва.

Сучасная эканоміка заснавана на выкарыстанні энергетычных рэсурсаў, запасы якіх не аднаўляюцца. Акрамя таго, сучасныя спосабы вытворчасці энергіі наносяць непапраўную шкоду прыродзе і чалавеку. Эфектыўнае выкарыстанне энергіі – ключ да паспяховаму вырашэнню экалагічнай праблемы.

Самы просты спосаб паменшыць забруджванне навакольнага асяроддзя-берагчы энергію, гэта значыць, іншымі словамі, расходаваць энергію больш разумна.

 

Л.В.Валасюк, намеснік дырэктара па ВР

ДУА «Малькавіцкая сярэдняя школа»