Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.04.2022

15.04.2022 на базе ДУА «Малькавіцкая сярэдняя школа» адбыўся раённы семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

15.04.2022 на базе ДУА «Малькавіцкая сярэдняя школа» адбыўся раённы семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі як неад’емная частка працэсу навучання». Настаўнікі наведалі адкрытыя ўрокі беларускай мовы ў 5 класе па тэме «Антонімы» (настаўнік Лагвіновіч А.Б.), у 6 класе па тэме «Падагульненне і сістэматызацыя па тэме «Лічэбнік»» (настаўнік Бобка Э.К.) і беларускай літаратуры ў 10 класе па тэме «Іван Мележ. Раман «Людзі на балоце»» (настаўнік Геліс І.В.).

У ходзе работы семінара абмяркоўваліся пытанні па выкарыстанні візуальных сродкаў навучання ў іншых установах раёна.

 Па завяршэнні семінара вучні школы павіншавалі ўсіх удзельнікаў з надыходзячым святам Уваскрэсення Хрыстова.