Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.09.2023

ШАГ: Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршыняў

28.09.2023 – АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ Ў РАМКАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА «ШАГ» 

Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый актыўнага грамадзяніна, пазіцыі грамадзянскасці і патрыятызму. 

Удзельнікі: навучэнцы VIII – XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Малькавіцкая сярэдняя школа”.

28 верасня 2023 года ў ДУА «Малькавіцкая сярэдняя школа”прайшла першая ў гэтым навучальным годзе інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршыняў”.

На пачатку інфармацыйнай гадзіны класны кіраўнік Найдзен Крысціна Анатольеўна паведаміла навучэнцам тэму, падкрэсліла яе актуальнасць для падрастаючага пакалення. Навучэнка 9 класа Лагвіновіч Ірына выказала сваю думку аб тым, што для яе аднакласнікаў і сяброў вельмі важна займацца спортам, загартоўваць свой арганізм, рыхтаваць сябе да дарослага жыцця, прафесійнай дзейнасці.

Затым навучэнцы актыўна ўключыліся ў інтэрактыўную віктарыну “Мы даведваемся”. На ўсе пытанні віктарыны былі дадзены дасканальныя адказы. Рабяты праявілі свае веды аб амаль усіх відах спорту, назвалі правільна знакамітых спартсменаў Рэспублікі Беларусь.

Частка інфармацыйнай гадзіны “Мы разважаем” была прысвечана гутарцы з земляком. Астапенкаў Вячаслаў – самы дужы чалавек Беларусі – уражэнец аг. Малькавічы. “Там я ў школу пайшоў, і скончыў яе. А потым паехаў у Мінск на вучобу ў авіяцыйны каледж, ды так і застаўся ў сталіцы, дзе працую трэнерам у спартыўным клубе. Цяпер у вёсцы жывуць маці з братам. Прыязджаю да іх раз на два-тры месяцы, бо часу катастрафічна не хапае”. Нягледзячы на тое, што гутарка адбылася па відэасувязі, навучэнцы актыўна задавалі пытанні Вячаславу, слухалі яго парады, выказалі пачуццё гонару за яго дасягненні, якія праславілі нашу малую Радзіму на міжнародным узроўні.

Было адзначана, што спартыўныя дасягненні беларусаў на міжнародных спаборніцтвах, Алімпійскіх гульнях дазволілі ўсяму свету даведацца пра Рэспубліку Беларусь як краіну, дзе ўдзяляецца асаблівая ўвага здароўю і спорту.

У час гутаркі з навучэнцамі было адзначана, што развіццё турызму - адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Вучань 9 класа Малышка Максім падзяліўся ўражаннямі аб экскурсіі па Ганцавіцкім раёне і яго славутых месцах.

Напрыканцы сустрэчы класны кіраўнік Найдзен К.А. сказала, што ва ўмовах сучаснага рытму жыцця выпускнік школы павінен валодаць моцным здароўем, быць усебакова развітым, умець рэалізаваць набыты запас ведаў у працэсе жыццёвых задач. У сувязі з гэтым, фізічнае выхаванне павінна займаць важнае месца ў жыцці кожнага навучэнца.

 

Найдзен К.А.

класны кіраўнік 8 класа

ДУА “Малькавіцкая

сярэдняя школа”

Ганцавіцкага раёна