Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.10.2023

ШАГ. Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я – пачатак усіх пачаткаў

26 кастрычніка ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў VIII–XI класаў прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме «Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я – пачатак усіх пачаткаў» (аб ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей,значэнні сям'і і сямейнага выхавання).

На пачатку  інфармацыйнай гадзіны класны кіраўнік Мельнік Ганна Вячаславаўна сказала, што з сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца яго станаўленне як грамадзяніна. У сям'і чалавек нараджаецца не толькі фізічна, але і духоўна. Сям'я - гэта дом, месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы і шчыра раздзеляць радасць і смутак.

На тэрыторыі Малькавіцкага сельскага Савета пражывае 11 мнагадзетных сямей, у якіх выхоўваецца 44 дзіцяці. З іх самая вялікая – сям’я Макарэвіча Івана Мікалаевіча і Ганны Іванаўны. У гэтай сям’і выхоўваецца 9 дзяцей: 3 хлопчыкі і 6 дзяўчынак. На сустрэчы з навучэнцамі прысутнічаў Іван Мікалаевіч, які адзначыў, што быць бацькам мнагадзетнай сям’і вельмі адказна, патрэбна ўвесь час падаваць прыклад дзецям ва ўсім,добра ставіцца да сям'і, дапамагаць ім у справах, падтрымліваць у розных жыццёвых сітуацыях. Ганна Іванаўна Макарэвіч узнагароджана ордэнам Маці, яе подзвіг мацярынства высока ацэнены на дзяржаўным узроўні.

Затым навучэнцы разам з госцем уключыліся ў інтэрактыўную віктарыну “Мы даведваемся”, у час якой атрымалі адказы на пытанні: якую падтрымку мае сям’я у нашай краіне, за што ўручаецца ордэн Маці, якая мэта конкурса “Сям’я года”.

Навучэнка 11 класа Валасюк Таццяна, якая выхоўваецца у шматдзетнай сям’і, паведаміла аб тым, што дзяржаўная падтрымка сям’і — адзін з ключавых напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і адна з асноў дэмаграфічнай бяспекі. У нашай краіне створана і дзейнічае стабільная сістэма мер падтрымкі сям’і з дзецьмі, якая з’яўляецца найбольш комплекснай і эфектыўнай.

Частка інфармацыйнай гадзіны была прысвечана разважанням вучняў аб сямейных каштоўнасцях, ролі бацькоў у выхаванні дзяцей.

Напрыканцы сустрэчы навучэнцы прыйшлі к агульнаму выніку: дабрабыт і моц сям’і —індыкатар развіцця і стабільнасці дзяржавы.

 

Мельнік Г.В.

класны кіраўнік IX класа

ДУА“Малькавіцкая

сярэдняяшкола”

Ганцавіцкагараёна