Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.11.2023

ШАГ:Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічавай ёсць доля працы маёй

23 лістапада у рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічавай ёсць доля працы маёй” (пра працаўнікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі)

Класны кіраўнік Бобка Эльвіра Канстанцінаўна пачала размову з навучэнцамі аб тым, што у ліпені 2023 года на пляцоўцы выставачнага цэнтра "Екацярынбург-Экспа" ў Екацярынбургу прайшла міжнародная выстава ІННАПРАМ. Беларусь прадставіла вялікую колькасць тэхнікі такіх беларускіх прадпрыемстваў, як БелАЗ, МАЗ, МТЗ, "АМКАДОР", "Гомсельмаш", "Белкамунмаш" і іншых буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Навучэнцы з цікавасцю пазнаёміліся з новымі відамі тэхнікі. Асабліва іх зацікавіла развіццё новай галіны машынабудавання - электратранспарту. Навучэнка 9 класа Лагвіновіч Ірына адзначыла, задача развіцця электратранспарту ў Беларусі вырашаецца комплексна і ўключае не толькі выраб транспартных сродкаў, але і стварэнне ўсіх умоў для іх эксплуатацыі. Будаўніцтва БелАЭС стала вялікім стымулам для развіцця электратранспарту.

Была таксама закранута тэма прамысловага турызму Беларусі. Менавіта прафарыентацыйны турызм дае магчымасць дзецям паглядзець на вытворчасць і вытворчыя працэсы, стаць для іх каштоўным адукацыйным досведам, які пасля можа паўплываць на выбар прафесіі.

На занятку прысутнічала Буйкевіч Ніна Паўлаўна, ветеран працы, былы старшыня Малькавіцкага сельскага выканаўчага камітэта. Ніна Паўлаўна паведаміла прысутнічаючым аб тым, якія сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы дзейнічалі на тэрыторыі в.Малькавічы ў недалёкім мінулым. Выказала шкадаванне аб тым, што моладзь не хоча заставаццаў вёсцы, шукае лягчэйшага жыцця.

У размову актыўна ўключыліся навучэнцы, прыводзілі прыклады з жыцця сваіх бацькоў, дзядуль, бабуль аб працы ў сельскай гаспадарцы. Навучэнка 10 класа Макуцэвіч Марыя расказала, як яна разам са сваімі братамі і сёстрамі дапамагае бацькам штогод прыбіраць ураджай, нарыхтоўваць ягады, грыбы. Выказала жаданне застацца ў сельскай гаспадарцы і працаваць на роднай зямлі.

Эльвіра Канстанцінаўна напрыканцы сустрэчы адзначыла, што дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі даюць беларускаму нагоду ганарыцца сваёй краінай і імкнуцца рабіць яе больш багатай і моцнай.

Краіне патрэбны адукаваныя, гаспадарчыя, дасведчаныя ў сваёй справе, беражлівыя людзі, усёй душой гатовыя аддана працаваць на карысць сваёй Радзімы.

Э.К.Бобка, класны кіраўнік 10 класа

ДУА «Малькавіцкая сярэдняя школа»  Гацавіцкага раёна