Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.01.2024

ШАГ:Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імены ў навуцы і адукацыі (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі)

25 студзеня у рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імены ў навуцы і адукацыі (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі)”.

Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь - навучанне і выхаванне ў інтарэсах чалавека, грамадства, дзяржавы, накіраванае на фарміраванне гарманічнай і рознабакова развітай асобы. У Беларусі створаны ўмовы якія дазваляюць кожнаму чалавеку рэалізоўваць свае правы на даступнасць адукацыі незалежна ад сацыяльнага статуса, нацыянальнасці, месца жыхарства.

Інфармацыйная гадзіна прайшла у двух накірунках: першапачаткова вучні пазнаеміліся з асноўнымі накірункамі ў адукапцыі, якія ўмовы ствараюцца для падтрымкі таленавітай моладзі, якія магчымасці есць для развіцця творчых, пошукавых здольнасцей, асаблівы інтарэс у вучняў выклікала тэма ўдзелу ва ўстанове адукацыі Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк. Настаўнік Найдзен К.А. звярнула ўвагу старшакласнікаў на галоўны прыярытэт дзяржаўнай палітыкі, які накіраваны на падтрымку адоранай моладзі, за якой будучае нашай краіны.

       Госцем адзінай інфармацыйнай гадзіны стала былы настаўнік ДУА “Малькавіцкая сярэдняя школа” Помінава Кацярына Афанасьеўна. Кацярына Афанасьеўна ўзнагароджана медалем выдатніка адукацыі Міністэрства Рэспублікі Беларусь. Творчы педагагічны шлях Кацярыны Афанасьеўны налічвае больш за 40 гадаў. 26 з якіх Кацярына Афанасьеўна працавала ў нашай установе адукацыі настаўнікам пачатковых класаў.

       Госць сустрэчы расказала пра свой творчы шлях настаўніка, свае дасягненні і канешне цяжкасці з якімі сутыкнулася яна ў свае першыя гада настаўніцтва. Адным з пытанняў вучняў стала пытанне пра сістэму адукацыі розных гадоў. Кацярына Афанасьўна сказала, што адукая ў розныя гады бала і ёсць адным з галоўных прыарэтэтаў дзяржавы. Таксама яна ўзгадала словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, што адукацыя – гэта не сфера паслуг, а аплот нашай дзяржаўнасці, сацыяльна значная галіна эканомікі і ўсёй дзяржавы.

         У канцы сустрэчы Кацярына Афанасьеўна пажадала вучням школы знайсці прафесію па душы, стаць гонарам сваёй краіны і молой Радзімы. У канцы сустрэчы ўсе прысутныя прыйшлі да высновы, што у наш час веды неабходны, таму што дзяржаве патрэбны высокакваліфікаваныя і граматныя спецыяліствы.

К.А.Найдзен, настаўнік англійскай мовы, класны кіраўнік 8 класа

ДУА «Малькавіцкая сярэдняя школа» Гацавіцкага раёна