Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.11.2025

На базе ДУА "Малькавіцкая сярэдняя школа" у дашкольнай рознаўзроставай групе адбылося выхаваўча - патрыятычнае мерапрыемства "Ліст пра Беларусь"

На базе ДУА "Малькавіцкая сярэдняя школа" у дашкольнай рознаўзроставай групе адбылося выхаваўча - патрыятычнае мерапрыемства "Ліст пра Беларусь".
Дзеці ў гульнявой форме здзейснілі падарожжа па Беларусі. Выхаванцы з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел: чыталі вершы, спявалі песні, гулялі ў беларускую народную гульню і танчылі. Дзеці яшчэ раз паўтарылі і замацавалі дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Беларусі. Выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, выказалі ўдзячнасць загінуўшым воінам, якія абаранялі краіну падчас Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Дадзенае мерапрыемства дапамагае развіваць цікавасць і павагу да сваёй краіны, выхоўваць пачуццё гонару і прывіваць любоў да роднай зямлі.